На парад Лукашэнка прыехаў на мэрсэдэсе S-класа і з "гібрыднай" стужкай

На парад, прысвечаны 70-й гадавіне Перамогі, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыехаў на мэрсэдэсе S-класа. Хутчэй за ўсё, гэта машына з гаража "Белтрансспецаўта" ўпраўсправамі прэзідэнта, дзе ёсць некалькі мэрсэдэсаў S500L. Кошт гэтых аўто знайсці не ўдалося, бо такія машыны робяцца на замову. Абгаворваюцца матэрыял салона і нават ніткі, якімі ён абшываецца.
 
Таксама на ваенную форму Аляксандр Лукашэнка прымацаваў "гібрыдную” стужку — георгіеўскую, у аранжава-чорную палоску і бутаньерку з кветкай яблыні на мініяцюрным беларускім сцягу. З такімі ж стужкамі прыйшло ўсё ваеннае кіраўніцтва Беларусі. "Гібрыдную" стужку на ваенную форму павесіў таксама і малодшы сын кіраўніка дзяржавы - Мікалай Лукашэнка. 

У Маскву Лукашэнка прыляцеў з "гібрыднай" стужкай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі