На пажары ў Оршы выратавалі чалавека (фота)
Увечары 22 чэрвеня каля 19-й гадзіны аршанскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у доме на праспекце Тэкстыльшчыкаў.
На месцы здарэння яны выявілі задымленне ў кватэры на другім паверсе чатырохпавярховага дома, паведамляе прэс-служба МНС. Звяно газадымаахоўнай службы выратавала з пакоя гаспадара кватэры. Лекары хуткай медыцынскай дапамогі агледзелі яго і адпусцілі дадому: мужчына пры здарэнні не пацярпеў.
З паверхаў, размешчаных над задымленай кватэрай, ратавальнікі эвакуявалі 10 чалавек. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Агонь пашкодзіў у кухні маёмасць, ад яго закураныя сцены і столь.
Эксперты высвятляюць прычыну пажару. Пакуль разглядаецца версія, што п'яны гаспадар неасцярожна курыў.