На пажары ў Оршы загінулі мужчына і жанчына
Два чалавекі загінулі на пажары ў Оршы. Здарэнне адбылося сёння раннім ранкам — выклік у МНС паступіў у 4.47. Гарэў прыватны дом у завулку Гастэла.
Падчас тушэння пажару выратавальнікі знайшлі ў пакоі дома труп гаспадыні, беспрацоўнай жанчыны 1968 года нараджэння, а таксама беспрацоўнага мужчыны 1957 года нараджэння.
Агонь пашкодзіў перакрыцце столі, аздабленне сцен і маёмасць у доме. Прычыны пажару высвятляюцца, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.