На пажары ў Петрыкаве ратавальнікі эвакуявалі восем чалавек

На пажары ў Петрыкаве ратавальнікі эвакуявалі восем чалавек

Уначы 6 верасня, у 1:49, петрыкаўскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар кватэры па вуліцы Розы Люксембург, інфармуе прэс-служба МНС.

Прыбыўшы на месца здарэння, супрацоўнікі МНС пабачылі, што з вокнаў кватэры на пятым паверсе выбіваецца полымя. 

36-гадовы гаспадар пражывае ў чатырохпакаёвай кватэры адзін. На момант прыбыцця ратавальнікаў мужчына знаходзіўся на вуліцы. Ён распавёў, што спаў дома і прачнуўся ад паху дыму. Мужчына пабачыў, што ў яго гарыць пасцель і паспрабаваў яе сам патушыць. Потым ён пайшоў на кухню гатаваць, а калі надумаўся вярнуцца ў спальню, там ужо быў агонь. Таму гаспадар выйшаў на вуліцу. 

Пры спробе самастойнага тушэння пажару мужчына атрымаў апёкі, медыкі шпіталізавалі яго.

Ратавальнікі эвакуявалі з суседніх кватэраў восем чалавек.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара кватэры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі