На пажары ў Віцебску сур’ёзна пацярпеў пенсіянер
20 сакавіка ўначы ў Віцебску здарыўся пажар у кватэры дома па вуліцы Максіма Горкага. Узгаранне адбылося ў адным з пакояў чатырохпакаёвай кватэры — агнём знішчаная канапа, пасцель, пашкоджаная аздоба сценаў.
Выратавальнікі вынеслі з задымленай зоны гаспадара кватэры — 75-гадовага пенсіянера. Мужчына атрымаў апёкі 1-2 ступені 70% цела. Ён дастаўлены ў лякарню.
Прычына пажару вызначаецца, паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.
Адзначым, што большасць падобных узгаранняў адбываецца з-за неасцярожнасці пры курэнні.