На пераходзе Брузгі — Кузніца знайшлі бомбу часоў вайны

На пераходзе Брузгі — Кузніца знайшлі бомбу часоў вайны

На пункце памежнага пропуску Брузгі на беларуска-польскай мяжы часова спынены рух у абодвух напрамках. Пра гэта паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта. 

6 траўня на сумежным з ім з польскага боку пункце пропуску Кузніца падчас рэканструкцыі выявілі бомбу часоў Другой сусветнай вайны. На месца здарэння былі выкліканыя польскія экстранныя службы. Мытнае і памежнае афармленне транспарту спыненае ў абодвух напрамках. 

Памежны камітэт рэкамендуе кіроўцам улічваць гэтую акалічнасць пры выбары маршруту. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі