На "ПлаSтформа Мінск-2016" у апошні раз паказалі знакаміты "ДК Данс" InZhest'у

На "ПлаSтформа Мінск-2016" у апошні раз паказалі знакаміты "ДК Данс" InZhest'у

У Мінску стартаваў чацвёрты па ліку адкрыты форум эксперыментальных пластычных тэатраў "ПлаSтформа Мінск-2016". Адкрыў фэст знакаміты спектакль "ДК Данс" старэйшага беларускага пластычнага тэатра InZhest. Самае цікавае, што гэта быў апошні паказ пастаноўкі, якой сёлета споўнілася 15 гадоў.

"Прэм'ера спектакля адбылася 27 траўня 2001 года. Усё калі-небудзь заканчваецца. Але мы вырашылі, што з годнымі спектаклямі трэба развітвацца годна, а не цішклм выпраўляць на супакой", - кажа кіраўнік "ІнЖэсту" і стваральнік "ПлаSтформы" Вячаслаў Іназемцаў.

"ПлаSтформа Мінск-2016" працягнецца да 21 лютага. У яе межах пройдзе больш за 20 спектакляў, майстар-класы і лекцыі па сучаснаму танцу. Расклад фэста глядзіце тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі