На плошчы Незалежнасці ў Мінску гарэў чалавек
У цэнтры Мінска, на плошчы Незалежнасці, гарэў чалавек. Відавочцы мяркуюць, што ён падпаліў сябе.
Блогер Максім Пушкін апублікаваў відэа, на якім бачны агонь на чалавеку.
На фатаздымках, які Радыё "Свабода" атрымала ад відавочцаў, бачны дым падчас гарэння, а потым цела, якое ляжыць у атачэнні супрацоўнікаў сілавых структураў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.