На польска-беларускай мяжы мытнікі затрымалі 90 кілаграмаў гашышу (фота)
Спроба кантраданды наркотыкаў на тэрыторыю Беларусі адбылася 5 снежня.
Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай мытні, буйную партыю наркотыкаў спрабаваў правезці ў сваім аўтамабілі 47-гадовы грамадзянін Расіі. У пункце пропуску "Варшаўскі мост" яго "Фольксваген-Пасат" накіравалі ў "бокс" для больш пільнага дагляду.
Пад нішай для запаснога кола мытнікі знайшлі тайнік. У ім было 127 брыкетаў з наркатычным сродкам расліннага паходжання — як мяркуецца, гашышам. Яго агульная вага склала каля 90 кілаграмаў.
Цяпер праводзяцца аператыўна-следчыя дзеянні і высвятляюцца абставіны перамяшчэння наркотыкаў.
Фота — brest.customs.gov.by