На польскай мяжы стаяць чэргі на ўезд у Беларусь

Чарга на ўезд з Польшчы ў Беларусь

Чарга на ўезд з Польшчы ў Беларусь / t.me/granica_bypl

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы памянялася.

Нядаўнія чэргі ў Польшчу зніклі. І цяпер аўтобусы чакаюць гадзінамі, каб трапіць назад у Беларусь. Пра гэта паведамляюць пасажыры ў чатах.

Удзень у пятніцу, 1 лістапада, уезду ў Польшчу з Беларусі чакаюць 750 машын і нуль аўтобусаў. Між тым, яшчэ некалькі дзён таму ў чарзе стаялі больш за 80 рэйсавых аўтобусаў.

Выглядае, што цяпер шмат хто вяртаецца ў Беларусь, таму пераход мяжы ў наш бок зацягваецца. На шчасце, чакаць даводзіцца не суткамі, а ўсяго толькі некалькі дадатковых гадзін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі