На поўдні Беларусі затрымалі падлетка, які ішоў ва Украіну па лепшае жыццё
16-гадовы хлопец не змог уцячы ва Украіну
У Гомельскім раёне затрымалі падлетка, які хацеў перайсці мяжу з Украінай. 16 гадовы хлопец з Віцебска дабраўся да Гомеля на цягніку, а пасля пешшу пайшоў у бок мяжы. Заблукаў і выйшаў да санаторыя, вартаўнік якога выклікаў міліцыю.
Сілавікам ён патлумачыў, што не хацеў вучыцца і шукаў лепшага жыцця. На пытанне: чым хацеў займацца па ўкраінскі бок мяжы — ўцякач адказвае лаканічна: што-небудзь прыдумаў бы. Дзяржаўны тэлеканал паведамляе, што ён хацеў застацца ва Украіне назаўжды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.