На поўдні Беларусі з'явілася новая зона абмежавання палётаў

Пазначаная тэрыторыя новай зоны абмежавання і так трапляла ў абсалютную зону забароны

Пазначаная тэрыторыя новай зоны абмежавання і так трапляла ў абсалютную зону забароны / t.me/Hajun_BY/

На поўдні Беларусі з'явілася новая зона абмежавання палётаў — над балотам "Альманскае" (сёлета авіяцыя павялічыла інтэнсіўнасць патрулявання мяжы з Украінай). Зона ўведзеная ў перыяд з 8 па 20 снежня 2024 года. Там забаронены палёты ўсіх відаў паветраных суднаў на вышынях ад зямлі да 20 кіламетраў, піша "Беларускі Гаюн".

Дарэчы, пазначаная тэрыторыя новай зоны абмежавання і так трапляла ў абсалютную зону забароны, якая дзейнічае ўжо больш за 2 гады і рэгулярна працягваецца (у верасні працягнулі да 31 снежня 2024-га). Палётаў у пазначанай зоне і так не магло быць без узгаднення з вайскоўцамі, адзначае выданне.

На поўдні Беларусі з'явілася новая зона абмежавання палётаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі