На працэсе Аўтуховіча і Асіпенкі эксперты расказалі пра бяспечнасць зброі
На працэсе па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі выступілі эксперты. Эксперт Дзяржаўнага крыміналістычнага цэнтра Максім Каляда падаў высновы па электроннай частцы выбуховага прыстасавання, знойдзенага ў 2005 годзе на тэрыторыі школы-ліцэя № 1 у Гродне. Ён пацвердзіў, што радыёкіраванае выбуховае прыстасаванне было сабранае саматужным метадам, аднак чалавекам, якіе мае веды ў выбухатэхніцы і радыётэхніцы.
Эксперт-выбухатэхнік Мікалай Хазарэц заявіў, што самаробнае выбуховае прыстасаванне не мела вялікай небяспекі для навакольных. Выбуховым элементам была трацілавая шашка вагой 200 грамаў, аднак яна не была забяспечаная ніякімі металічнымі прадметамі вакол яе. Па словах спецыяліста, выбух трацілавай шашкі без абалонкі практычна бяспечны для чалавека, які знаходзіцца ў 10 метрах ад выбуху.
Што да знойдзенага гранатамёта РПГ-26, то, па словах Хазарца, у тым выглядзе, у якім гранатамёт паступіў на экспертызу, ён не быў прыдатны да выкарыстання.
Нагадаем, што Аўтуховіча і Асіпенку вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту. Падпалкоўніка міліцыі Міхаіла Казлова вінавацяць у тым, што ён ведаў пра падрыхтоўку тэракту, але не прадухіліў яго.