На прадпрыемстве "Белвест" у Віцебску здарыўся пажар

На прадпрыемстве "Белвест" у Віцебску здарыўся пажар

На прадпрыемстве "Белвест" адбылося ўзгаранне ў вентыляцыйным канале вытворчага цэха, паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.

Ратавальнікі атрымалі інфармацыю пра здарэнне ў аўторак у 11.18. На месца здарэння выехалі 10 адзінак спецтэхнікі. Супрацоўнікі МНС выявілі задымленне на чацвёртым і тэхнічным паверхах. Таксама яны выявілі пажар у паветраводзе выцяжной вентыляцыі галоўнага вытворчага корпуса "Белвесту".

На момант пажару ў цэху працавалі 39 чалавек. Усе яны выйшлі самастойна, пацярпелых няма. 

Пажар удалося ліквідаваць на працягу сямі хвілінаў. Тэхналагічны працэс не быў спынены. Прычына пажару высвятляецца. 

Ад агню ў вытворчым цэху пашкоджаны паветравод выцяжной вентыляцыі на ўчастку даўжынёй 5 м.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі