На прадпрыемстве ў Беларусі майстра прыціснула трохтонным станком
На месцы трагічнага здарэння / t.me/skgovby/
2 лютага на прадпрыемстве ў Беларусі майстра прыціснула трохтонным станком. Мужчына ад атрыманых цяжкіх траўмаў загінуў. Яшчэ адзін рабочы атрымаў пераломы, яго шпіталізавалі. Пра гэтае трагічнае здарэнне паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. У якім горадзе і на якім прадпрыемстве яно адбылося, не ўдакладняецца (БЕЛТА піша, што ў Гродне). Праверку ж праводзіць Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.
Прадпрыемства, на якім загінуў 26-гадовы майстар, выпускае вырабы з пластмасы. Ён з двума рабочымі ўсталёўваў на ножкі новае абсталяванне, але тэрмапластаўтамат з нейкай прычыны ўпаў. Прызначаны экспертызы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.