На прадпрыемстве ў Жабінцы загінуў рабочы — яго зацягнула ў транспарцёр
Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 16 кастрычніка на цукровым заводзе.
47-гадовы слесар працаваў у цэху перапрацоўкі цукровых буракоў. З нейкай прычыны яго зацягнула ў рухомы транспарцёр. Мужчына загінуў на месцы. Усе акалічнасці здарэння высвятляюць супрацоўнікі Следчага камітэта. Прызначаная судова-медычная экспертыза, інфармуе БелаПАН.
Фота — bymedia.net