На пратэстах у Маскве затрымалі болей за 800 чалавек

На пратэстах у Маскве затрымалі болей за 800 чалавек

Падчас пратэстаў 3 жніўня ў Маскве затрымалі болей за 800 чалавек, перадае Бі-Бі-Сі. Акцыя не была санкцыянаваная ўладамі і мела форму "прагулкі" па цэнтры горада, на якую выйшлі прадстаўнікі апазіцыі. Нягледзячы на мірны характар збору, паліцыя жорстка разганяла і затрымлівала як удзельнікаў акцыі, так і выпадковых мінакоў.

Мэры Масквы Сяргей Сабянін асудзіў пратэстоўцаў і назваў іх дзеянні беспарадкамі. Цяпер у расійскіх СМІ актыўна прасоўваецца тэза пра тое, што на акцыю выйшлі людзі, якія не маюць дачынення да Масквы.

Пратэсты ў расійскай сталіцы адбываюцца ўжо трэці тыдзень. Нагодай для іх стаў надопуск да ўдзелу ў выбарах у Маскоўскую гарадскую думу многіх незалежных кандыдатаў. 20 ліпеня прайшоў дазволены ўладамі мітынг, які сабраў каля 20 тысяч удзельнікаў.

27 ліпеня адбылася несанкцыянаваная акцыя насупраць будынку маскоўскай мэрыі. Тады затрымалі каля 1400 чалавек. 60 чалавек трапілі пад адміністратыўны арышт, яшчэ 160 атрымалі штрафы. Заведзеная крымінальная справа аб масавых беспарадках і некалькі справаў аб гвалце ў дачыненні паліцыянтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі