На рэферэндуме ў Арменіі большасць прагаласавала за папраўкі ў канстытуцыю

На рэферэндуме ў Арменіі большасць прагаласавала за папраўкі ў канстытуцыю

У Арменіі ў нядзелю адбыўся рэферэндум па зменах у канстытуцыю краіны. Яны тычыліся змены прэзідэнцкай фомы кіравання на парламенцкую. Як перадае ria.ru, большая частка ўдзельнікаў рэферэндуму падтрымала такія змены — 63,35%. Такія лічбы паведаміла Цэнтральная выбарчая камісія пасля падліку галасоў з усіх 1997 участкаў.

Паведамляецца, што ўдзел у рэферэндуме прынялі 50,51% ад асоб, уключаных у спісы. За змены ў канстытуцыю прагаласавалі больш за 825 тысяч чалавек (63,35% удзельнікаў галасавання, або 32,17% уключаных у спіс выбарцаў). "Супраць" выказаліся больш за 420 тысяч чалавек (32,35% удзельнікаў галасавання, або 16,42% уключаных у выбарчыя спісы).

Згодна з законамі Арменіі, дакумент можна лічыць прынятым.

Армянская апазіцыя выступае супраць такіх зменаў у канстытуцыйным ладзе.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі