На Рэвалюцыйнай паглыбляюць ліўнёўку. Абяцаюць зрабіць да верасня

На Рэвалюцыйнай паглыбляюць ліўнёўку. Абяцаюць зрабіць да верасня

"Мінская спадчына" спрабуе прадухіліць наступны патоп на толькі што адрамантаваных вуліцах Рэвалюцыйная і Камсамольская ў цэнтры сталіцы. За два тыдні іх затаплівала некалькі разоў запар. Цяпер ліўневай каналізацыяй на Рэвалюцыйнай ізноў займаюцца рабочыя: з яе знялі краты, раскапалі і замяняюць адны бетонныя канструкцыі іншымі.

“Усталёўваюцца дадатковыя латкі паверхневага вадазбору. Паверхневага і часткова схаванага за кошт стварэння сістэмы дажджапрыёмнікаў і шчалевікоў, — распавядае Еўрарадыё галоўны інжынер “Мінскай спадчыны” Міхаіл Жых. — Адпрацоўваюцца мерапрыемствы, што ўспрымаліся б у пікавай нагрузцы, якая не прагназуецца, якую нельга пралічыць. Вось як былі дні на мінулым тыдні”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі