На рэйсе "Белавія" страціў прытомнасць пасажыр, самалёт вярнуўся ў Алматы
На рэйсе "Белавія" з Казахстана ў Беларусь страціў прытомнасць пасажыр, самалёт вярнуўся ў Алматы. Як паведамляе прэс-служба авіякампаніі, здарэнне адбылося падчас набору вышыні. Першую дапамогу аказала лекар, якая ляцела ў якасці пасажыра. Яна і рэкамендавала экіпажу вярнуцца ў аэрапорт Алматы, што і было зроблена. Там пасажыра перадалі медыкам. Ён, дарэчы, ужо збіраецца ляцець у Мінск наступным рэйсам.
У выніку самалёт "Белавія" прыляцеў у Беларусь з двухгадзіннай затрымкай.
"Белавія" знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі, таму спіс краін, у якія яна можа здзяйсняць палёты, абмежаваны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.