На рынку ў Ждановічах адбылося сутыкненне, прыязджалі АМАП і аўтазак (фота)

Падаткавікі спрабавалі канфіскаваць тавар у чатырох павільёнах рынку. Аднак у адказ на гэта практычна ўсе прадпрымальнікі зачынілі свае павільёны і прыйшлі падтрымаць каллегаў (сабралося каля 200 чалавек). Адбылася сутычка, на рынак прыехалі АМАПаўцы, туды падагналі аўтазакі.



Як паведамляе БелаПАН, падаткавікі здолелі канфіскаваць тавар толькі ў двух павільёнах, яшчэ два прадпрымальнікі здолелі "адбіць".



Высветлілася, што канфіскоўвалі тавар у прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, у якога не было неабходных суправаджальных дакументаў. Яшчэ напярэдадні падчас праверкі павільёнаў гэтага прадпрыемства на Камароўскім рынку было выяўленае гэтае парушэнне. Пасля гэтага падатковая інспекцыя вырашыла забраць тавар ва ўсіх 40 гандлёвых кропках прадпрыемства, размешчаных па ўсім Мінску.



Прадпрымальнікі падтрымалі калегу, "паколькі заўтра тавар могуць канфіскаваць і ў іх, але ўжо на іншых падставах".
 

Фота — belaruspartisan.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі