На "Санта-Брэмар" адбылася ўцечка аміяку

Халадзільная ўстаноўка СП "Санта-Брэмар" / БЕЛТА
Халадзільная ўстаноўка СП "Санта-Брэмар" / БЕЛТА

Ратавальнікі выявілі істотнае перавышэнне гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі (ГДК) па аміяку ў адным з цэхаў сумеснага прадпрыемства "Санта-Брэмар". Інцыдэнт адбыўся напярэдадні, распавялі ў прэс-службе МНС.

Каля 7 гадзін спрацавала сістэма кантролю ў аміячнай кампрэсарнай.

"Падчас правядзення разведкі работнікамі МНС выяўлена, што ўнутры кампрэсарнага цэха маецца перавышэнне ГДК па аміяку", распавялі ў ведамстве. Пры норме ў 20 мг / м. куб прыборы паказалі ўтрыманне аміяку ў паветры — 48 мг / м.куб, гэта значыць, амаль у 2,5 разы больш за норму.

Пры гэтым за межамі кампрэсарнай паказчыкі былі ў норме, перавышэння ГДК па аміяку не было. Ніхто не пацярпеў.

Зараз ідзе разбіральніцтва — спецыялісты высвятляюць прычыны інцыдэнту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі