На Шры-Ланцы не лавіце матылькоў, а ў Францыі — не фарбуйце валасы. #ІхНоравы
Міжнародныя навіны
61-гадовая францужанка вырашыла змяніць свой вобраз і пафарбавала валасы. Пасля афарбоўвання яна страціла зрок. Але не хвалюйцеся, усё аказалася не так дрэнна: праз 4 месяца зрок вярнуўся. Аднак цяпер жанчына, відаць, будзе асцярожней ставіцца да змены колеру валасоў.
Пра гэта і не толькі — у нашым штодзённым аглядзе сусветных навін.
Біблію XIV стагоддзя прадалі на аўкцыёне амаль за $7 млн
Рукапісную Біблію, напісаную ў Іспаніі ў XIV стагоддзі, прадалі на таргах аўкцыённага дома Sotheby's у Нью-Ёрку за $ 6,9 млн.
800-старонкавую Біблію рабін Шэм-Тоў ібн Гаон дапісаў у 1312 годзе ў горадзе Сорыя. Эксперты называюць яе "выбітным творам біблейскай і кабалістычнай навукі і каштоўным сведчаннем сярэднявечнай традыцыі сефардскага кніжнага мастацтва".
Багатае афармленне адлюстроўвае не толькі хрысціянскія, але і іўдзейскія, а таксама мусульманскія мастацкія традыцыі.
"Кнігу купілі прыватныя асобы, але яны, разумеючы яе неймаверную важнасць, нецярпліва чакаюць магчымасці зрабіць яе даступнай публіцы", — заявілі прадстаўнікі Sotheby's.
У розныя гады кніга знаходзілася ў прыватных калекцыях і аказвалася ў Ерусаліме, Багдадзе, Трыпалі, Лондане і Жэневе. Цяпер жа яе збіраюцца выставіць на ўсеагульны агляд.
Штраф на 200 тысяч долараў за лоўлю матылькоў на Шры-Ланцы
68-гадовага італьянца Луіджы Ферары і яго 28-гадовага сына Маціа аштрафавалі на 200 тысяч долараў на Шры-Ланцы за спробу кантрабанды рэдкіх насякомых, у тым ліку 92 відаў матылькоў, з нацыянальнага сафары-парку, піша BBC.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.