На свой Дзень нараджэння Re:Public аб'яднае беларускія гурты ў дуэты

Як у сапраўдны Дзень нараджэння, клуб вырашае адсвяткаваць падзею ў коле любімых сяброў ды запрашае на сцэну Akute, Паліну Рэспубліку, Георгия Дабро, “Мутнаевока” і “Дай Дарогу!”

“Мы ж не з замежнымі зоркамі ўсё гэта будавалі! Дык трэба і святкаваць з тымі, з кім мы сталеем і расцем!" — адзначае арт-дырэктар клуба, лідар гурта Yellow Brick Road Ян Максімовіч, які ў гэты вечар будзе яшчэ і вядучым канцэрта.

“Акрамя названых гуртоў, на гэтым канцэрце выступяць некаторыя іншыя беларускія зоркі, але іх імёны я пакуль не буду называць — гэта сюрпрыз! — інтрыгуе Ян. — Скажу толькі, што гэта два беларускія спевакі, якія будуць выконваць свае кампазіці разам з гуртамі, якія мы ўжо аб’явілі. Гэта будзе сапраўдны і вельмі цікавы эксперымент!”

За тры гады свайго існавання Re:Public вельмі змяніўся, прыгадвае Ян. Калі клуб пачынаў працаваць, у ім былі толькі 4 ліхтарыкі, якія падсвечвалі сцэну.

“Цяпер гэта сур’ёзныя светлавыя “галовы”! Колькі святла і гука давялося паставіць, колькі дзірак прасвідраваць, каб усё гэта павесіць! Колькі разоў падняцца светлавікам наверх, каб усё гэта “запусціць”. Клуб ідзе наперад і заўжды будзе “у страі”. Не істотна, якія клубы будуць адкрывацца, Re:Public ёсць Re:Public”.

Нагадаем, клуб Re:Public адчыніўся ў 2011 годзе: “запуск” пляцоўкі тады даверылі Noize МС. Канцэрт, прысвечаны трохгоддзю, пачнецца ў 19:00. Еўрарадыё раіць не забывацца пра падарункі для клуба!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі