На таргах 12 чэрвеня ў Беларусі вырас курс долара
Па выніках таргоў, якія прайшлі 12 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,3748 да 2,3781 беларускага рубля. Курс еўра панізіўся — з 2,7006 да 2,6890 беларускага рубля. Наніз ідзе і курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4115 беларускага (у чацвер — 3,4386).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,44%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.