На тэледэбатах Андрэй Дзмітрыеў троліў Аляксандра Лукашэнку

На тэледэбатах Андрэй Дзмітрыеў троліў Аляксандра Лукашэнку

30 ліпеня на тэлеканале "Беларусь 1" паказалі тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты. Гэта быў не жывы эфір, а запіс. Удзел у дэбатах узялі кандыдаты Андрэй Дзмітрыеў і Сяргей Чэрачань, а таксама давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі Алег Гайдукевіч. Кандыдаты Ганна Канапацкая і Святлана Ціханоўская ад удзелу ў дэбатах адмовіліся. Канапацкая заявіла, што не хоча "спаборнічаць з загадзя больш слабымі апанентамі", а Ціханоўская назвала дэбаты фарсам і запрасіла Лукашэнку на дэбаты ў жывым эфіры на плошчу Бангалор.

Андрэй Дзмітрыеў наладзіў на дэбатах перфоманс — перад сабой ён паставіў шыльду з лозунгам "Беларусі патрэбны НОВЫ ПРЭЗІДЭНТ". Гэта быў галоўны пасыл у яго выступах падчас дэбатаў. Бо калі зменаў не будзе, тады пачнецца эміграцыя беларусаў, мяркуе кандыдат у прэзідэнты.

"Галоўнае пытанне, як памяняць уладу, на любую", — гаварыў і Сяргей Чэрачань. Ён заклікаў людзей прыходзіць на выбарчыя ўчасткі 9 жніўня і галасаваць за "альтэрнатыўнага кандыдата".

Алег Гайдукевіч з усіх сіл абараняў Аляксандра Лукашэнку. "У Андрэя [Дзмітрыева] стаіць лозунг "Беларусі патрэбны новы прэзідэнт", — гаварыў Гайдукевіч. — А лозунг павінен быць "Лепшае жыццё беларусаў". А новы прэзідэнт гэта не гарантуе...". Ён папярэджваў пра пагрозу "страціць краіну".

На тэледэбатах Андрэй Дзмітрыеў троліў Аляксандра Лукашэнку
Чэрачань, Гайдукевіч і Дзмітрыеў / facebook.com/DmitrievAndrei/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі