На тэлефонах і грошах каранавірус можа "жыць" да чатырох тыдняў
У кабінеце ўрача / Еўрарадыё
Каранавірус можа захоўвацца на купюрах і экранах смартфонаў да 28 дзён. Гэта высветлілі даследчыкі з Нацыянальнага навуковага агенцтва Аўстраліі (CSIRO). Раней лічылася, што COVID-19 "жыве" на купюрах і экранах да 5 дзён.
Частка спецыялістаў лічыць, што вірусы, якія знаходзяцца на паверхнях, не нясуць сур'ёзную пагрозу. Па словах экспертаў, каранавірус часцей перадаецца паветрана-кропельным шляхам пры чханні, кашлі або размове. Інакш кажучы, шанц падхапіць COVID-19 праз грошы ці экраны смартфонаў невялікі.
Эксперты раяць для прафілактыкі час ад часу праціраць экраны сматфонаў і часцей мыць рукі.
У Беларусі афіцыйная статыстыка дэманструе ўздым захворвання каранавірусам. Медыкі паведамляюць пра 400-500 зарэгістраваных новых выпадкаў COVID-19 на дзень. Напярэдадні, у прыватнасці, Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 511 новых выпадкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.