На трасе Мінск—Гомель сутыкнуліся 11 аўтамабіляў

На трасе Мінск—Гомель сутыкнуліся 11 аўтамабіляў

Раніцай 4 лютага ў Пухавіцкім раёне на 66-м кіламетры трасы М5 Мінск—Гомель сутыкнуліся 11 аўтамабіляў. Як паведаміў сайту mlyn.by афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Чабатароў, спачатку на трасе развярнула мікрааўтобус, які ўпаў на бок. З ім сутыкнулася фура, далей сутыкненні працягваліся, у ДТЗ траплялі пераважна легкавыя аўтамабілі.

Вядома пра адну пацярпелую, у дзяўчыны лёгкія траўмы. У інтэрнэце з'явілася відэа з месца здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі