На турыстычнай выставе ў Мінску рэкламуюць Крым (фота)

На турыстычнай выставе ў Мінску рэкламуюць Крым (фота)

У Мінску ў выставачным цэнтры "Белэкспа" адкрылася выстава "Адпачынак-2016". На першым паверсе размясціліся турфірмы, якія рэкламуюць замежны адпачынак: Грэцыя, Грузія, Іспанія ды іншыя марскія краіны.


На другім паверсе — беларускія сядзібы ды санаторыі. Завабліваюць самагонкай, пірагамі, разнасоламі. Супрацоўніцы санаторыя "Лясное" ад Камітэта дзяржбяспекі — у вышыванках.

Калі з імі сфатаграфавацца, даюць зніжку на адпачынак у 10%. Размясціцца тут на сем дзён з лячэннем каштуе 3,4 мільёна, калі браць самы танны варыянт.

Наогул, у вышыванках стаяць ледзь не на кожным трэцім беларускім стэндзе.

Крэатыўна сябе рэкламуе паляўнічая гаспадарка "Чырвоны бор", на іх стэндзе наведвальнікаў вітае мядзведзь з гарэлкай і з падносам.

Калі праходзіш праз дзясятак беларускіх стэндаў, складаецца ўражанне, што салёныя агуркі, нарэзачка і самагон — нацыянальныя брэнды нумар адзін.

Другі брэнд — паляванне, бо кожны трэці стэнд выстаўляе пудзілы жывёл.

Рэкламуецца на выставе і адпачынак у Крыме. З'ездзіць туды прапануе расійская кампанія "Карэлія". У беларускіх турфірм рэкламу адпачынку на анексаваным паўвостраве не заўважаем.

Таксама тут, на першым паверсе наведвальнікаў забаўляюць грузіны ў нацыянальных строях, танцуюць пад жывую музыку ды частуюць хінкалі.

Тут найбольшыя чэргі. У параўнанні з мінулым годам больш прапаноў стала адпачынку ў Балгарыі, Іспаніі, Адэсе. Менш рэкламуюць Турцыю і Егіпет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі