На "Творчай кухні" размаўляем пра "1984" з перакладчыкам Сяргеем Шупам
На нашай "Творчай кухні" надзвычай актуальная размова. З моваведам, перакладчыкам і журналістам Сяргеем Шупам мы пагутарым пра новы пераклад кнігі Джорджа Оруэла “1984”, перавыданне якой выйшла ў жніўні ў выдавецтве “Янушкевіч”. Распытаем, ці сапраўды пераклады старэюць і што з гэтым рабіць. Таксама даведакмся пра бягучыя праекты і творчыя планы Сяргея Шупы як перакладчыка.
“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзяляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў. Глядзець трансляцыю можна ў нашых сацсетках і на Youtube.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.