На ўездзе ва ўкраінскі Пакроўск узнялі бел-чырвона-белы сцяг

Каліноўцы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг на ўездзе ў Пакроўск / Полк Каліноўскага
Бел-чырвона-белы сцяг узнялі байцы палка Каліноўскага на ўездзе ва Пакроўск Данецкай вобласці. Яны ўдзельнічаюць у абароне гэтага ўкраінскага горада.
"Тут плячом да пляча з украінскім войскам стаяць і нашыя ваяры з палка імя Кастуся Каліноўскага. Пад Пакроўскам загінула беларуская гераіня Марыя Зайцава. У памяць пра яе і ўсіх беларускіх добраахвотнікаў, якія аддалі свае жыцці за свабоду Украіны, на ўездзе ў горад быў узняты беларускі нацыянальны сцяг", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы каліноўцаў.
Полк абяцае неўзабаве апублікаваць на сваім YouTube-канале відэасюжэт з Пакроўска.
Расійскія войскі вядуць наступ на горад, каб выйсці, у тым ліку, на адміністрацыйныя межы Данецкай вобласці. Паводле звестак УСУ, адпаведны загад быў спушчаны з Крамля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.