На ўваходзе ў баранавіцкіх школах ставяць электронныя замкі

На ўваходзе ў баранавіцкіх школах ставяць электронныя замкі

У школах Баранавічаў на дзвярах ставяць электронныя замкі. Прынамсі, з такім новаўвядзеннем сутыкнуліся бацькі вучняў у сярэдняй школе №15, піша intex-press.by.

Юлія, дачка якой вучыцца ў чацвёртым класе, распавяла, як яе дачка сутыкнулася з навінкай: "Яна прыйшла ў школу, пачала тузаць дзверы, але не змагла адкрыць. Потым убачыла званок, націснула на яго, і толькі пасля гэтага дзверы адкрылі работнікі школы".

У школе №15 кажуць, што электрамагнітная кнопка на ўваходзе ўстаноўленая для ўзмацнення мер бяспекі. Дырэктар школы Мікалай Хітрык тлумачыць: "У нашай школе электрамагнітныя замкі устаноўлены і працуюць з 27 лютага. Гэта, па сутнасці, тая ж дамафонная сістэма. Вучні, настаўнікі і бацькі, перш чым зайсці ў будынак, павінны пазваніць у званок, што ўсталяваны ля ўваходу. Работнікі школы па відэасувязі глядзяць, хто прыйшоў, і толькі потым могуць разблакаваць дзверы".

У беларускіх школах пачалі ўзмацняць меры бяспекі пасля трагедыі ў Стоўбцах. Там адзін са школьнікаў зарэзаў настаўніцу і аднаго вучня. Яшчэ двух вучняў ён параніў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі