На Віцебшчыне патрульныя ДАІ прымаюць штрафы па картках

ДАІ Віцебскай вобласці пачала выкарыстоўваць плацежныя тэрміналы для аплаты штрафаў з дапамогай банкаўскіх картак. Экіпажы дарожна-патрульнай службы ва ўсіх раёнах вобласці выкарыстоўваюць паўсотні пераносных апаратаў, паведамляе СТВ.

Безнаяўны плацёж на месцы могуць ажыццявіць не толькі грамадзяне Беларусі, але і госці з-за мяжы.

Тэрмінал выдае два чэкі: адзін — супрацоўніку ДАІ для справаздачы, другі — парушальніку. У выпадку памылкi інспектар можа зрабіць вяртанне грошай на картку на працягу сваёй працоўнай змены. Напярэдадні самыя кваліфікаваныя супрацоўнікі прайшлі навучанне па выкарыстанні тэрміналаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі