На Віцебшчыне сутыкнуліся два мікраўтобусы: чацвёра загінулых, сярод іх дзіця
Чацвёра чалавек, уключаючы двухгадовага хлопчыка, загінулі пры сутыкненні двух мікрааўтобусаў ў Віцебскім раёне. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.
Жудасная аварыя адбылася ўвечары 24 верасня на трасе М-8 (Віцебск-Гомель-мяжа Украіны). На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Устаноўлена, што аўтамабіль Mercedes-Benz з рэгістрацыйнымі нумарамі Рэспублікі Малдова рухаўся па галоўнай дарозе ў бок мяжы Украіны. У гэты час з павароту на вёску Асеткі выехаў аўтамабіль Volkswagen з беларускімі нумарамі, які не саступіў дарогу. Адбылося сутыкненне, у выніку якога на месцы здарэння загінула 50-гадовая грамадзянка Расіі, якая ехала ў аўтамабілі Mercedes-Benz, а таксама 2-гадовы хлопчык, які знаходзіўся ў аўтамабілі Volkswagen. У аварыі таксама пацярпелі 5 чалавек, якія былі дастаўлены ў бальніцу. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў у бальніцы памерлі бацькі загінулага хлопчыка.
Па факце дарожна-транспартнага здарэння ўзбуджана крымінальная справа. Следчыя шукаюць відавочцаў, каб выясніць усе абставіны здарэння.