На вучэннях АДКБ заклікалі салдат НАТО здавацца

На вучэннях АДКБ заклікалі салдат НАТО здавацца

На вучэннях АДКБ, якія праходзяць у Расіі ў Пскоўскай і Ленінградскай абласцях, салдат НАТО заклікалі здацца. Запіс, агучаны жаночым голасам, трансляваўся гучнагаварыцель у бок умоўнага праціўніка.

“Салдаты НАТО! Вас падманваюць! Вы не міратворцы! Складзіце зброю! Вы ваюеце на чужой тэрыторыі. Сваім вераломным нападам вы парушылі спакой мірнай краіны. Вас спасцігне справядлівае пакаранне і гнеў народа, які яшчэ не цярпеў паразы ў ніводнай вайне. Кідайце зброю, перастаньце быць марыянеткамі ў руках вашых лідараў”, — такія заклікі гучалі на некалькіх еўрапейскіх мовах, у тым ліку рускай, англійскай і нямецкай.

Вучэнні Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання АДКБ “Узаемадзеянне-2016” праходзілі 16-18 жніўня. Паводле легенды, незаконнае ўзброенае фармаванне ўварвалася на тэрыторыю адной з краін-сябра АДКБ, пасля чаго было прынятае рашэнне яго знішчыць.

Сталы прадстаўнік Расіі пры НАТО Аляксандр Грушко заявіў РИА Новости, что НАТО перайшла да канцэпцыі стрымлівання Расіі, а гэта “стварае новую ваенную рэальнасць у рэгіёне”. Таму трэба рабіць захады, каб парыраваць пагрозы, звязаныя з размяшчэннем дадатковых патэнцыялаў ля расійскіх межаў і стварэння плацдармаў, якія маглі б быць выкарыстаныя для спробаў праецыравання сілы ў кірунку Расіі.

Раней камандуючы Заходняй ваеннай акругай Андрэй Картаполаў заявіў, што вучэнні “Узаемадзеянне-2016” нікому не пагражаюць, але закліканыя прадэманстраваць сілу і гатоўнасць войскаў АДКБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі