На выезд з Беларусі ў Еўрасаюз сабраліся чэргі з 3,5 тысячы фур

Фуры на беларускай мяжы / ілюстрацыйнае фота
Фуры на беларускай мяжы / ілюстрацыйнае фота

Больш за 3,5 тысячы фур стаяць у чэргах на выезд з Беларусі ў Еўрасаюз. Такія дадзеныя на 14:00 20 лістапада распаўсюджвае Дзяржаўны памежны камітэт.

Дадзеныя сабраныя ад аператараў зоны чакання сістэмы электроннай чаргі перад пунктам пропуску. За ўезд у гэтую зону чакання трэба плаціць, а абмінуць яе нельга, нават калі чаргі няма. Гэта такі дадатковы падатак на выезд з Беларусі, які збірае бізнес, блізкі да сям'і Лукашэнкі.

Больш за ўсё грузавікоў на дадзены момант сабралася на беларуска-літоўскім пункце пропуску "Каменны Лог". Там выезда з Беларусі чакаюць 810 грузавікоў. На пенкце пропуска "Бераставіца" на беларуска-польскай мяжы чарга не нашмат карацейшая: у ёй больш за 650 машын. На ўезд у Латвію праз "Грыгараўшчыну" стаіць больш за 460 фур.

ДПК тлумачыць чэргі тым, што памежнікі і мытнікі з краінаў ЕС павольна афармляюць дакументы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі