На выхадных будзе цёпла — да +28

На выхадных будзе цёпла — да +28

1 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. 

Уначы па паўночным захадзе, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. 

Уначы тэмпература паветра складзе 8–13 градусаў цяпла, удзень будзе 20–26 са знакам "плюс".

У нядзелю, 2 чэрвеня, таксама прагназуецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку чакаецца слабы туман. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа 9–15 вышэй за нуль, удзень падымецца да +19...+26, па поўдні будзе да 28 цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі