На выплату пенсій будуць траціць дадатковыя Br 17 млрд штомесяц
Бо вырасце бюджэт пражытковага мінімума.
Дадатковыя расходы на выплату пенсій у Беларусі складуць 17 мільярдаў рублёў штомесяц, а ў цэлым на пенсіі штомесячна будуць траціць 6 трыльёнаў 916,8 мільярда. Такое павелічэнне выдаткаў звязана з ростам бюджэта пражытковага мінімума (БПМ), які з 1 траўня ў сярэднім на душу насельніцтва складзе 1 мільён 474 тысячы 870 рублёў.
Адпаведна, з траўня павялічваюцца памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, а таксама памеры надбавак, павышэнняў і даплат, вызначаных да пенсій асобных катэгорыям грамадзян. Напрыклад, мінімальная працоўная пенсія па ўзросце для стажу 25 гадоў у мужчын і 20 гадоў у жанчын у траўні складзе 1 мільён 493 тысячы 780 рублёў.
Памер даплаты для непрацоўных людзей ва ўзросце 80 гадоў і болей складзе 368 тысяч 718 рублёў, для людзей ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў — 276 539 рублёў, паведамляе БЕЛТА.
Ілюстратыўнае фота з сайта megaobzor.com