На выставе ў Мінску дэманструюць бясцэнную кнігу Рамзана Кадырава (фота)
11 лютага пачалася XXII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш.
У сераду ў беларускай сталіцы пачалася XXII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Сёлета ў ёй бяруць узел выдаўцы з 28 краін свету. На ўрачыстым адкрыцці было зачытанае віншаванне Аляксандра Лукашэнкі. На выставе прысутнічаюць міністр інфармацыі Лілія Ананіч і намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка.
Сярод выданняў, прадстаўленых на стэндзе "Кніг Расіі", ёсць кніга кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. Яна мае 270 старонак. Кніга бясцэнная, паколькі не прадаецца.