На Заходняй Дзвіне ратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд

На Заходняй Дзвіне ратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд

У Бешанковіцкім раёне ў вёсцы Ула ўвечары 12 сакавіка на Заходняй Дзвіне ратавалі 39-гадовага мужчыну, які праваліўся пад лёд. Ён апынуўся ў 20 метрах ад берага. Яго выратавалі супрацоўнікі МНС і перадалі медыкам, папярэдні дыягназ — "агульнае пераахаладжэнне".

Міліцыя высвятляе, з якой мэтай мужчына выйшаў на лёд. Мясцовыя ўлады забаранілі гэта рабіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі