На затрыманага на Цнянцы раварыста пачалі справу за абразу Лукашэнкі

Канстанцін Сямёнаў і момант затрымання раварыстаў / Еўрарадыё
Канстанцін Сямёнаў і момант затрымання раварыстаў / Еўрарадыё

Супраць 31-гадовага раварыста Канстанціна Сямёнава, затрыманага 16 траўня перад заездам на Цнянскім вадасховішчы ў Мінску, распачатая крымінальная справа за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі, паведамляе пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр "Вясна".

Сямёнаў прыехаў на гонку Tour de Tsna у майцы з надпісам "Дыктатару месца ў пекле" і партрэтам чалавека, падобнага да Лукашэнкі. Відавочцы паведамлялі, што ўжо раніцай у тым раёне было шмат міліцыі. Хлопца затрымалі перад заездам, а астатнім яго удзельнікам дазволілі пачаць гонку, толькі каб не было палітыкі.

Але пазней міліцыя перадумала. АМАПаўцы вярнуліся з падмацаваннем, на чатырох мікрааўтобусах, і затрымалі каля 15 веласіпедыстаў. На наступны дзень іх судзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Так Сямёнаў ўжо атрымаў 15 сутак арышту па адміністрацыйным артыкуле. Яго майка і ровар арыштаваныя. Хлопец павінен выйсці з ізалятара 31 траўня. Аднак у святле пачатага крымінальнага пераследу гэта можа не адбыцца.

На велосипедиста, задержанного на Цнянке, начали дело за оскорбление Лукашенко
Затрыманне веласіпедыстаў на Цнянцы / twitter.com/valioozz

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі