На заводзе ў Гомелі на 3D-друкарцы вырабілі "карысны імпартазамяшчальны прадукт"

"Дэманстрацыя новага абсталявання"

"Дэманстрацыя новага абсталявання" / mmz-motor.by

На Гомельскім заводзе пускавых рухавікоў, які ўваходзіць у холдынг Мінскага маторнага завода, на прамысловай 3D-друкарцы вырабілі "карысны імпартазамяшчальны прадукт". На радасцях на прадпрыемстве арганізавалі "дэманстрацыю новага абсталявання".

Як піша mmz-motor.by, у Гомелі вырабілі цэнтрабежную помпу, якую раней набывалі за мяжой. Яна прызначана для перапампоўкі вады, а яе прадукцыйнасць складае 280 м3 за гадзіну (выкарыстоўваецца ў гарадской каналізацыі, у аграпрамысловым комплексе). Калі выпрабаванні будуць паспяховыя, завод пускавых рухавікоў збіраецца пачаць серыйны выпуск (плануецца да 100 адзінак у 2025 годзе). Праўда, часам "імпартазамяшчэнне" не дае пазітыўных вынікаў, як адбываецца з аўтобусамі МАЗ, якія так часта гараць падчас руху. Цяпер жа трывожна за гарадскую каналізацыю.

На заводзе ў Гомелі на 3D-друкарцы вырабілі "карысны імпартазамяшчальны прадукт"
mmz-motor.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі