На жаночым чэмпіянаце Еўропы Беларусь саступіла Польшчы

На жаночым чэмпіянаце Еўропы Беларусь саступіла Польшчы

22 лістапада беларуская жаночая зборная па баскетболе правяла ў гасцях стартавы матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2017 года. На жаль, нашы суайчынніцы прайгралі гаспадыням — 56:65 (20:9, 22:21, 13:16, 1:19).

У другой чвэрці каманда Анатоля Буяльскага адарвалася ад саперніц на 17 ачкоў, але не ўтрымала перавагу. А ў заключнай чвэрці беларуская каманда, як зазначае БелаПАН, змагла набраць толькі ачко — за 7 секундаў да фінальнай сірэны.

25 лістапада Беларусь прыме Бельгію, 24 лютага 2016 года — Польшчу, а 19 лістапада сустрэнецца з Бельгіяй на выездзе.

У фінальную частку чэмпіянату Еўропы 2017 года, якая пройдзе ў Чэхіі, выходзяць пераможцы дзевяці адборачных груп і шэсць найлепшых камандаў, якія зоймуць другія месцы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі