На журфаку БДУ новы намеснік дэкана — фанат Лукашэнкі родам з Пскова

Олег Никифоров БГУ

Намеснік дэкана журфака БДУ Алег Нікіфараў / Еўрарадыё

На факультэце журналістыкі БДУ працягваюцца перастаноўкі — цяпер там з'явіўся новы намеснік дэкана, які адказвае за выхаваўчую працу. Беларускага спецыяліста не знайшлося — выхаваннем будучых беларускіх журналістаў будзе займацца Алег Нікіфараў з Пскова. Што пра яго вядома?

Гісторык і Z-патрыёт

У Нікіфарава гістарычная адукацыя. Мяркуючы па ягоным профілі "ВК", скончыўшы школу ў Пскове, ён паступіў там жа ў педагагічны ўніверсітэт і атрымаў дыплом настаўніка гісторыі. Пазней Нікіфараў абароніць дысертацыю па педагогіцы.

На сайце журфака Алег Нікіфараў паказаў некалькі навуковых публікацый, усе яны звязаны з гісторыяй Пскова. Пры гэтым будучым журналістам яму даверылі весці прадметы "Тэорыя і практыка сувязяў з грамадскасцю" і "Тэорыя камунікацыі".

Тэлеперсанаж Бяляеў: каго адправілі "нармалізоўваць" журфак БДУ?

Складана сказаць, якую "выхаваўчую працу" Нікіфараў праводзіць на журфаку, але ў сацсетках ён не хавае падтрымку расійскай вайны супраць Украіны. У яго было некалькі допісаў з "расследаваннямі" пра "бабулю з савецкім сцягам", ён выкарыстоўвае хэштэгі "Zанашупобеду".

А ў так званы "Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі" ў 2022-м ён напісаў:

"Сёння Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, а лепш бы было адзінства ўсходніх славян, усёй Русі вялікай".

"Бунтары ў Беларусі"

Нікіфараў не проста не выказваўся супраць рэжыму Лукашэнкі, ён публічна выступаў з падтрымкай лініі ўладаў і асуджэннем "бунтароў" у 2020 годзе.

"На жаль, тыя, хто супраць [Лукашэнкі] зусім не мірныя і добрыя... так, шмат хто шчыра ходзіць за ўсё добрае супраць усяго дрэннага, але шмат тых, хто хоча гвалтоўнага звяржэння ўлады, агрэсіі больш чым дастаткова... прычым бессэнсоўнай", — расказваў ён сваім сябрам у "ВК" восенню 2020-га.

На журфаке БГУ новый замдекана — фанат Лукашенко родом из Пскова

Пазней ён прысвячаў допісы "расійскім прыхільнікам бунтароў у Беларусі". І распавядаў пра... "Дасягненні бунтароў".

"Самая разумная і пісьменная палітыка падчас гэтага вар'яцтва цяпер вымушаная падладжвацца да ўсеагульнай жорсткай гульні... тыя, хто ўсё гэта задумаў не даравалі прэзідэнту РБ смелых заяў аб вірусным бязмежжы вясной", — пісаў ён і абураўся пандэмічным абмежаванням у Беларусі, у з'яўленні якіх Нікіфараў абвінаваціў менавіта пратэстоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі