Нацбанк адклікаў ліцэнзію ў "Еўрабанка"

Праўленне Нацыянальнага банка з 6 жніўня 2015 года адклікала ліцэнзію на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў закрытага акцыянернага таварыства "Еўрабанк" (ЗАТ "Еўрабанк").

Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, такое рашэнне тлумачыцца тым, што "Еўрабанк" доўгі час не выконвае асобныя ліцэнзійныя патрабаванні, вызначаныя Банкаўскім кодэксам. Таксама — у банка няма перспектываў па нарошчванні нарматыўнага капіталу. Акрамя таго, Нацбанк звяртае ўвагу на стратную дзейнасць "Еўрабанка" ў 2015 годзе.

У студзені і траўні 2015 года Нацбанк прыпыняў ліцэнзію "Еўрабанка" за невыкананне шэрагу лiцэнзiйных патрабаванняў, у тым ліку да памеру нарматыўнага капіталу. Аднак гэтыя парушэнні не былі ліквідаваныя.

Да моманту стварэння ліквідацыйнай камісіі або прызначэння гаспадарчым судом антыкрызіснага кіраўніка "Еўрабанку" забаронена заключаць новыя дамовы і перазаключаць на новы тэрмін ранейшыя. Забараняецца таксама вяртанне грошай, памылкова залічаных на карэспандэнцкі рахунак банка.

"Еўрабанк" не ажыццяўляе аперацый, звязаных з прыцягненнем на рахунку і ва ўклады (дэпазіты) грашовых сродкаў фізічных асоб. Актывы банка на 1 жніўня 2015 года складаюць 65 млрд рублёў, іх доля ў банкаўскай сістэме неістотная — 0,01%.

Фота: infobank.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі