Нацбанк: Банкаўскія ўклады ў беларускіх рублях скараціліся

Ператок рублёвых укладаў насельніцтва Беларусі ў чэрвені-ліпені сёлета быў чаканым. Пра гэта сёння заявіў журналістам старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр. Ён адзначыў, што ў нашай краіне “вельмі ліберальная палітыка на дэпазітным рынку” і таму насельніцтва “гістарычна навучылася рэагаваць на пэўную сезоннасць на рынках”.

Паводле Калаўра, фінансавыя ўлады спакойна ставяцца да таго, што насельніцтва будзе і надалей дзейнічаць такім чынам, перакладваючы рублёвыя дэпазіты.

Па дадзеных Нацбанка, тэрміновыя ўклады насельніцтва ў нацыянальнай валюце скараціліся на 750,3 мільярда рублёў, або на 2,1%. Пры гэтым уклады ў замежнай валюце ўзраслі на 149,1 мільёна долараў, паведамляе БЕЛТА.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі