Нацбанк "не чакае нейкіх шокаў да канца года"

Нацбанк "не чакае нейкіх шокаў да канца года"

Нацыянальны банк Беларусі не чакае, што курс рубля істотна зменіцца. Пра гэта пасля адкрыцця XIII Міжнароднага форуму па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях "БанкІТ'2016" заявіў журналістам кіраўнік Нацбанка Павел Калаур.

Нацбанк "не чакае нейкіх шокаў да канца года"

"Курс рынкавы. Нейкіх тэндэнцый, якія б негатыўна ўздзейнічалі на плацёжны баланс краіны, няма. Мы не чакаем нейкіх шокаў да канца года, якія б зрабілі ўплыў на дынаміку абменнага курсу беларускага рубля", — цытуе Паўла Калаура інфармагенцтва БелТА.

Ён падкрэсліў, што сцэнарны падыход да прагназавання дазваляе ўлічваць магчымыя рызыкі.

"Калі мы прагназуем тыя ці іншыя працэсы да канца года, мы ўлічваем і перамоўны працэс па газе, які ў нас з Расіяй, і перамоўны працэс з міжнароднымі арганізацыямі. Таму тое, што мы разам з урадам ацэньвалі да канца года і прагназавалі на наступны год, — [гэта] ужо з улікам рызыкаў, якія могуць матэрыялізавацца", — растлумачыў Павел Калаур.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі