Нацбанк рэкамендуе іншым банкам не спісваць на яго адмовы ў крэдытах

Нацбанк рэкамендуе іншым банкам не спісваць на яго адмовы ў крэдытах

Камерцыйным банкам варты даступна і аргументавана тлумачыць прычыны, чаму яны адмаўляюць грамадзянам у выдачы крэдытаў. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце, які Нацбанк разаслаў камерцыйным банкам і апублікаваў на сваім сайце.

У дакуменце гаворыцца, што ў Нацбанк паступае шмат зваротаў ад грамадзян наконт таго, што супрацоўнікі банкаў даюць няякасную інфармацыю па адмовах у выдачы крэдытаў. У прыватнасці, замест тлумачэння працэдуры і парадку таго, як банк прыняў адмоўнае рашэне, супрацоўнікі камерцыйных банкаў заяўляюць людзям, быццам ёсць пералік асоб, якім забаронена выдаваць крэдыты. Гэты ўяўны спіс, нібыта, складзены Нацбанкам. Пасля гэтага людзі звяртаюцца ў Нацыянальны банк, спрабуючы разабрацца з адмовай.

"З улікам таго, што банкі самастойныя ў сваёй дзейнасці, лічым недапушчальным пры адмове ў прадастаўленні крэдыту спасылацца на Нацыянальны банк, тым самым уводзячы грамадзян у зман. Фармаванне ў насельніцтва няслушнага разумення працэдуры прыняцця рашэння аб прадастаўленні крэдыту і выкарыстання інфармацыі з Крэдытнага рэгістра негатыўна ўплывае на рэпутацыю як Нацыянальнага банка, так і банкаў", —заяльяюць у Нацбанку. Галоўны фінансавы рэгулятар нагадвае, што арт 141 Банкаўскага кодэксу прадугледжвае даступнае, аргументаванае і кампетэнтнае тлумачэнне заяўнікам прычыны, чаму банкі прымаюць адмоўнае рашэнне па выдачы крэдыту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі