Нацбанк: у кастрычніку ЗВР Беларусі выраслі на 164,2 млн долараў
У кастрычніку 2020-га золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 164,2 млн долараў ці на 2,2%, паведамляе прэс-служба Нацбанка. На 1 лістапада яны складалі $7 млрд 485 млн 600 тысяч (у эквіваленце).
Такім чынам у мінулым месяцы ўдалося спыніць падзенне ЗВР, якое ў жніўні склала 15,8% ($1,3 млрд), а ў верасні — 1,8% ($136,4 млн). Нацбанк тлумачыць "цуд" у кастрычніку прыцягненнем знешняй пазыкі і набыццём валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
Паведамляецца, што ў мінулым месяцы беларускі ўрад заплаціў па пазыках каля 222 мільёнаў долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.