Нацбанк: у верасні зніжэнне ЗВР Беларусі замарудзілася
У верасні зніжэнне золатавалютных рэзерваў Беларусі замарудзілася, паведамляе прэс-служба Нацбанка. Калі ў жніўні яно склала 15,8% ($1,3 млрд), дык у мінулым месяцы толькі 1,8% ($136,4 млн). Паводле папярэдніх даных, на 1 кастрычніка ЗВР складалі 7,3 млрд долараў ЗША.
Адзначаецца, што зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзерваў у мінулым месяцы абумоўлена і змяншэннем кошту манетарнага золата, і пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў (амаль 300 млн долараў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.